Святы Айцец напісаў ліст Прэзідэнту Венесуэлы |
Святы Айцец |
03.05.2016 15:38 |
Святар не даў падрабязных каментароў пра змест ліста. «Папа з вялікай увагай і ўдзелам сочыць за сітуацыяй у Венесуэле», сказаў ён і адзначыў, што Пантыфік жадае Венесуэле вырашыць свае праблемы шляхам дыялогу, а не канфрантацыі. Айцец Фэдэрыко Ламбардзі нагадаў, што Папа Францішак выказваў сваю заклапочанасць сітуацыяй у гэтай лацінаамерыканскай краіне ў сваім велікодным пасланні, прымеркаваным да благаслаўлення «Urbi et Orbi». Папа заклікаў улады Венесуэлы працаваць на карысць супольнага дабра, шукаючы прасторы для дыялогу і супрацоўніцтва з усімі. «Няхай кожны прыкладзе намаганні на карысць культуры сустрэчы, справядлівасці і ўзаемнай павагі, бо толькі яны могуць забяспечыць духоўны і маральны дабрабыт грамадзян», — сказаў 27 сакавіка Папа Францішак. Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду заўважыў таксама, што 27 красавіка венесуэльскія біскупы заклікалі ўрад краіны дазволіць Каталіцкаму Касцёлу прыняць удзел у дастаўцы насельніцтву прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Епіскапат лічыць, што такой цяжкай эканамічнай сітуацыі ў Венесуэле не было ніколі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |