Папа Рымскі прыме Ангелу Меркель на прыватнай аўдыенцыі |
Святы Айцец |
05.05.2016 10:00 |
Ангела Меркель прыедзе на ўручэнне Пантыфіку ў Рыме ганаровага прыза Карла Вялікага. Цырымонія адбудзецца ў пятніцу ў папскім палацы. Да гэтага бундэсканцлер сустрэнецца ў Рыме 5 мая з італьянскім прэм’ер-міністрам Матэа Рэнцы. Апошняя сустрэча Папы з Ангелай Меркель, якая вызнае пратэстантызм, адбылася ў лютым 2015 г. Гэта была 40-хвілінная размова. Сёлетняя сустрэча бундэсканцлера з Пантыфікам стане чацвёртай па ліку і трэцяй, калі Папа Францішак удзеліць Ангеле Меркель прыватную аўдыенцыю. Першая сустрэча праходзіла ў маі 2013 года. У сакавіку 2013 г. Меркель прымала ўдзел у святой Імшы распачацця Пантыфікату Святога Айца на плошчы святога Пятра. Апошнім часам Папа Францішак выказваў Ангеле Меркель сваю сімпатыю. «Мне яна падабаецца, і я яе вельмі цаню», — сказаў Пантыфік падчас пералёту ў Рым з Гаваны журналістам на борце самалёта. Паводле слоў Папы, Ангела Меркель — гэта «чалавек добрай волі», за якую ён моліцца. На ўручэнне прэміі Карла Вялікага, якая прысуджаецца за ўклад у еўрапейскае адзінства, у Ватыкане чакаюць прэзідэнта парламенту ЕС Марціна Шульца, прэзідэнта Еўракамісіі Жана-Клода Джанклера і старшыню Еўрапейскага савета Дональда Туска. Паводле katholisch.de, (IL) |