Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец звярнуўся ў відэапасланні да італьянскіх кааператываў
Святы Айцец
05.05.2016 11:39

Папа Францішак прывітаў удзельнікаў нацыянальнага сходу Канфедэрацыі італьянскіх кааператываў (Confederazione cooperative italiane) — аднаго з найбуйнейшых італьянскіх аб’яднанняў, заснаванага ў 1919 г. на прынцыпах сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла. Форум праходзіць 4-5 мая ў Рыме.

У сваім відэазвароце Святы Айцец заклікаў членаў арганізацыі быць «рухавіком суцяшэння і развіцця самай слабой» часткі грамадства і грамадзянскай супольнасці, у першую чаргу праз стварэнне працоўных месцаў. Папа ўказаў на важнасць падтрымкі сем’яў і гарманізацыю паміж працоўнай і сямейнай сферамі.

Сярод галоўных выклікаў Святы Айцец узгадаў пра барацьбу з «фальшывымі прафсаюзамі», якія не спрыяюць сумленнай эканоміцы, а таксама пра драму мігрантаў, глабальнага тэрарызму і запавольвання сусветнай эканомікі. «Глабалізацыйныя працэсы павінны ажыццяўляцца ў імя развіцця, справядлівасці і міру», — нагадаў Пантыфік.

Папа Францішак заклікаў членаў Канфедэрацыі італьянскіх кааператываў заўсёды лічыцца з каранямі сваёй арганізацыі, супрацоўнічаць з Касцёлам і працягваць руку асобам, якія перажываюць цяжкасці. Важна працаваць, зыходзячы з патрэбаў людзей, сказаў Пантыфік і дадаў, што сённяшняму свету патрэбна братэрства.

Святы Айцец заклікаў кааператараў шукаць натхнення ў веры, бо яна мае здольнасць падтрымліваць шчырыя памкненні зрабіць свет лепшым.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.