Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Швейцарыі |
Святы Айцец
|
08.05.2016 20:38 |
7 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Швейцарыі Ёхана Шнайдэра-Амана. Затым палітык сустрэўся з сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.
Сардэчныя перамовы сталі нагодай, каб адзначыць існаванне добрых адносін паміж Святым Пасадам і Швейцарыяй, а таксама выказаць удзячнасць за вернае і прафесійнае служэнне корпуса Папскай швейцарскай гвардыі. Быў высока ацэнены станоўчы ўклад Касцёла ў розныя сферы жыцця швейцарскага грамадства, у атмасферы спакойнага супрацоўніцтва. Звярталася ўвага на пытанне прафесійнай падрыхтоўкі моладзі, якая адыгрывае значную ролю ў яе ўваходзе ў сферу працы.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалася тэма міграцыі і палітыкі гасціннасці і інтэграцыі ў актуальным еўрапейскім кантэксце. Гаворка ішла таксама пра канфлікты на Блізкім Усходзе і сітуацыю паўночнаафрыканскіх краін. Была падкрэслена патрэба ва ўмацаванні намаганняў на карысць бяспекі і міру.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.