Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі старэйшыну бекташаў |
Святы Айцец |
11.05.2016 15:05 |
«Гэта была цудоўная сустрэча. Папа, адклаўшы пратакол, з вялікай сэрдэчнасцю наблізіўся да мяне, як брат да брата. Гэта было пасланне братэрства: мы пацвердзілі каштоўнасць дыялогу, братэрскай сустрэчы і важнасці рэлігійных супольнасцяў для сучаснага грамадства», — распавёў аб змесце аўдыенцыі Хаджы Баба Эдмонд Брахімай. Бекташы — гэта адгалінаванне ісламу, заснаванае Хаджы-Бекташам у ХІІІ ст. на тэрыторыі Турцыі і затым распаўсюджанае ў Албаніі. Лідары гэтай супольнасці неаднойчы прымалі ўдзел у падзеях, арганізаваных Апостальскай Сталіцай: малітвах за мір у Асізі і беатыфікацыі Маці Тэрэзы з Калькуты. Папа Францішак сустракаўся з прадстаўнікамі гэтай супольнасці падчас свайго візіту ў Албанію ў верасні 2014 года. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |