Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Пантыфік удзяліў прыватную аўдыенцыю прынцу і прынцэсе з Японіі |
| Святы Айцец |
| 13.05.2016 09:29 |
|
Прынц і прынцэса ўручылі Пантыфіку фарфоравую японскую вазу і фотарамку, аздобленую скурай і гербам імператарскай сям’і. Папа Францішак падарыў сваім гасцям памятныя медалі і экземпляр сваёй энцыклікі «Laudato si'». Святы Айцец падкрэсліў, што гэты дакумент утрымлівае заклік да абароны прыроды, што актуальна і для Японіі. Папа папрасіў прынца і прынцэсу перадаць прывітанне дзецям, якія засталіся ў Токіа.
Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


12 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане японскага прынца Акісіна — малодшага сына імператара Японіі Акіхіта — і яго жонку прынцэсу Кіка. Сустрэча працягвалася каля 20 хвілін і завяршылася абменам памятнымі падарункамі.
для друку
Ватыканскае радыё