Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з будучымі ватыканскімі дыпламатамі
Святы Айцец
14.05.2016 21:11

Ватыканская дыпламатыя павінна быць мудрай і міласэрнай, будаваць масты з культурамі і ўрадамі, рабіць бачнай прысутнасць Касцёла і надзяляць голасам Евангелле, сказаў Папа Францішак 13 мая падчас візіту ў Папскую касцёльную акадэмію.

Гэтая навучальная ўстановa рыхтуе будучых дыпламатаў Апостальскай Сталіцы.

Па словах Пантыфіка, дыпламатычнае служэнне прадстаўнікоў Святога Пасаду павінна мець і душпастырскае вымярэнне: характарызавацца канкрэтнай сустрэчай з Божым народам, а таксама ствараць атмасферу даверу з дапамогай паслядоўнага святарскага служэння.

Папа Францішак заклікаў будучых дыпламатаў не паддавацца спакусе марнасці і пошуку лёгкага жыцця, не баяцца пераследаў і неразумення і заўсёды спадзявацца на ўваскрослага Хрыста.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.