Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду: трэба сумленна перадаваць словы Папы
Святы Айцец
16.05.2016 10:15

Айцец Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, заклікаў да сумленнай інфармацыі аб тым, што Папа Францішак сказаў пра дыяканат жанчын падчас сустрэчы з генеральнымі настаяцельніцамі жаночых манаскіх супольнасцяў.

Падчас сустрэчы яны прадставілі Пантыфіку шэраг прапаноў адносна большага ўдзелу жанчын у жыцці Касцёла. Адна з прапаноў тычылася пастаяннага дыяканата са спасылкай на служэнне дыяканіс у старажытным Касцёле. Адказваючы, Святы Айцец адразу папярэдзіў, што характар служэння жанчын, якіх тады называлі дыяканісамі, няясны. Папа паабяцаў высветліць гэтае пытанне і нават стварыць спецыяльную камісію.

Аднак шматлікія мас-медыя, нават касцёльныя, каментуючы гэтае выказванне Святога Айца, паведамілі аб адкрытасці Папы да святарскага пасвячэння жанчын.

На думку а. Ламбардзі, гэта несумленна: Пантыфік не сказаў, што хоча дыяканату жанчын, ні тым больш святарскага пасвячэння.

«Наадварот, адказваючы на ​​пытанне пра магчымасць прамаўляць законніцамі гаміліі падчас Эўхарыстыі, даў зразумець, што не прымае гэта», — сказаў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

Айцец Ламбардзі таксама нагадаў, што пытанні аб дыяканаце жанчын ужо разглядаліся Касцёлам. У 2002 годзе Міжнародная тэалагічная камісія апублікавала па гэтым пытанні важны дакумент.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.