Святы Айцец: у Касцёле трэба служыць, а не шукаць кар’еры, улады і грошай |
Святы Айцец |
17.05.2016 15:02 |
Каментуючы літургічнае евангельскае чытанне (Мк 9, 30-37), Папа Францішак нагадаў, што Езус вучыў сваіх вучняў шляху служэння, але яны разважалі паміж сабою, хто большы. «Езус кажа мовай прыніжэння, смерці, адкуплення, а яны — мовай кар’ерыстаў: у каго будзе большая ўлада», — заўважыў Папа. «Вялікія святыя казалі, што адчуваюць сябе вялікімі грэшнікамі, бо зразумелі дух гэтага веку, які быў у іх, і мелі мноства спакусаў да марнасці. Ніхто з нас не можа сказаць: я не з’яўляюся чалавекам ад гэтага веку, я — чысты, бо мы ўсе сустракаемся са спакусай знішчэння іншага, каб узыйсці наверх. Гэта спакушэнне марнасцю, якая дзеліць і знішчае Касцёл. Гэта не дух Езуса», — падкрэсліў Пантыфік і заклікаў вернікаў памятаць, што любоў да духа гэтага свету варожая Богу. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |