Папа сустрэўся са «святым Бернардам» — пухнатым і чатырохногім |
Святы Айцец |
19.05.2016 11:11 |
Манахі Аўгыстынскага ордэна, якія жылі на небяспечным перавале Святога Бернарда, дапамагалі падарожнікам, якія маглі згубіцца і загінуць падчас вялікіх снегападаў. Кляштар быў заснаваны ў 1050 годзе, а прыкладна праз 600 год манахі вывелі пароду «сабак святога Бернарда», якія сталі іх добрымі сябрамі і шукальнікамі зніклых. Калі сабакі знаходзілі пацярпелага ў снезе, адзін звычайна клаўся на яго, каб сагрэць, а іншы вяртаўся ў кляштар, каб прывесці манахаў на дапамогу. Лічыцца, што такім чынам сабакі святога Бернарда ўратавалі як мінімум 2 тысячы чалавек. Магнум патрапіў да Святога Айца з дапамогай ЮНЕСКА і пасольства Швейцарыі, якія плануюць абвесціць перавал Святога Бернарда аб'ектам Сусветнай спадчыны. Святы Бернард, заснавальнік кляштара на перавале, які быў названы ў ягоны гонар. Ewtnnews.com (АлГ) |