Папа Францішак выдаў рэскрыпт аб інстытутах кансэкраванага жыцця |
Святы Айцец |
20.05.2016 17:31 |
Як адзначаецца ў дакуменце, «Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця мае свядомасць, што кожны новы інстытут кансэкраванага жыцця, у тым ліку і тады, калі нараджаецца і развіваецца ўнутры якога-небудзь мясцовага Касцёла – гэта заўсёды дар для ўсяго Касцёла». У той жа час там гучыць думка аб «неабходнасці пазбегнуць паўстання на дыяцэзіяльным узроўні новых інстытутаў кансэкраванага жыцця без дастатковага распазнання самабытнасці харызмату, які вызначае іх спецыфічныя рысы (...) і такім чынам адрознівае іх ад іншых і дае рэальную магчымасць развіцця». Менавіта па гэтай прычыне Кангрэгацыя выказала думку аб неабходнасці лепшага акрэслення патрабаванняў, якія гучаць у Каноне 579 Кодэксу Кананічнага Права, аб неабходнасці кіравання запыту да Апостальскай Сталіцы перад тым, як прыступіць да стварэння новага дыяцэзіяльнага інстытута. |