Папа выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай авіялайнера |
Святы Айцец
|
22.05.2016 23:55 |
Ад імя Святога Айца Францішка Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін даслаў Прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет спачуванне ў сувязі з катастрофай пасажырскага авіялайнера «Egyptair».
Папа Францішак з вялікім сумам успрыняў трагічную навіну аб катастрофе егіпецкага пасажырскага лайнера. Як гаворыцца ў тэлеграме, Пантыфік «запэўнівае ў сваіх малітвах і салідарнасці ў гэты цяжкі час» і давярае душы загінулых розных нацыянальнасцяў міласэрнасці Усявышняга. Папа моліцца аб Божым благаслаўленні і сілах для сваякоў загінулых і ўсіх тых, хто ўдзельнічае ў пошукава-выратавальнай аперацыі.
Егіпецкі лайнер, які ляцеў з Парыжа ў Каір, упаў у Міжземнае мора. Усяго на борце знаходзіліся 66 чалавек, сярод якіх былі грамадзяне Егіпта, Саудаўскай Аравіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Ірака. Сувязь з самалётам А320 авіякампаніі «Egyptair» знікла ў ноч на 19 мая. У той момант лайнер знаходзіўся на вышыні 11,3 тыс. метраў.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|