Пантыфік можа ўпершыню наведаць Паўночную Ірландыю |
Святы Айцец |
24.05.2016 09:09 |
«Я прыйду, ці, калі не я, то прыйдзе мой спадкаемца», — перадаў словы Папы арцыбіскуп Дублінскі Дыярмуід Марцін. Інфармацыю пра магчымы візіт Пантыфіка ў Паўночную Ірландыю апублікавала газета «The Irish Catholic» са спасылкай на інфармаваную крыніцу ў Ватыкане. У 1979 годзе св. Папа Ян Павел ІІ наведваў Ірландыю, але не змог патрапіць у Паўночную Ірландыю, бо ў той час абвастрылася змаганне паміж ірландскімі нацыяналістамі, якія жадаюць уз'яднання з асноўнай часткай краіны, і брытанскімі легальнымі і нелегальнымі ўзброенымі структурамі. З 1998 года ўзброены канфлікт у Паўночнай Ірландыі паступова губляе сваю вастрыню, бо, згодна з падпісаным мірным пагадненнем, мясцовыя ўлады атрымліваюць большую самастойнасць у складзе Вялікабрытаніі і паўночныя ірландцы перастаюць быць дыскрымінаванай меншасцю. Сatholicherald.co.uk (АлГ) |