У Ватыкане абмеркавалі рэформу СМІ |
Святы Айцец |
30.05.2016 16:59 |
Не паведамляючы падрабязнасцяў, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі адзначыў, што падчас сустрэчы абмяркоўвалася рэформа ватыканскіх СМІ, якая пачалася некалькі месяцаў таму і была даверана Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы, які ўзначальвае кс. Дарыё Вігано. Як распавёў а. Фэдэрыко Ламбардзі, Папа захацеў выслухаць па розных аспектах не толькі членаў Рады кардыналаў па дапамозе ў кіраванні Касцёлам, але таксама і старшынь ватыканскіх дыкастэрый. «Пасля ўводнага слова прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі кс. Дарыё Вігано ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць выказаць свае меркаванні», — дадаў кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |