Святы Пасад выдаў даведнік па дыяканаце |
Святы Айцец |
31.05.2016 16:03 |
«Дапаможнік уключыў у сябе фундаментальныя тэксты, якія распавядаюць аб каранях дыяканату і дапамагаюць у разуменні патэнцыялу гэтага служэння для развіцця касцёльнага жыцця», — гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе. Тут і патрыстычныя крыніцы, і дакументы Сабораў і Святога Пасаду, і папскае навучанне. Усё гэта дапамагае, паводле аўтара, зразумець доўгі і паступовы шлях развіцця дыяканскага служэння і з’яўляецца падставай для разважанняў і даследаванняў. Выданне з’явілася ў кантэксце ўзрастаючага інтарэсу да сталага дыяканату і яго ролі ў Касцёле і свеце. Даведнік «Новы энхірыдыён дыяканату. Крыніцы і афіцыйныя дакументы Касцёла» з’яўляецца фундаментальнай працай і складаецца з 1096 старонак. Яго кошт – 30 еўра. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |