Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік прызначыў новага Апостальскага адміністратара Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі
Святы Айцец
31.05.2016 16:06

Святы Айцец прызначыў Апостальскім адміністратарам «sede vacante» Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украінае Яго Эксцэленцыю Віталія Скамароўскага, біскупа Луцкага. Аб рашэнні Пантыфіка паведамілі 31 мая ў Ватыкане.

Трэба нагадаць, што душпастыр Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі, арцыбіскуп Пётр Мальчук адышоў у вечнасць 27 мая ў Гродне, дзе прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе. Яму было 50 гадоў. Пахаванне іерарха адбылося 31 мая.

Біскуп Віталій Скамароўскі скончыў Рыжскую духоўную семінарыю. 27 мая 1990 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, пасля чаго быў вікарыем у Бярдзічаве і пробашчам у Сумах, а з 2000 па 2003 гг. — віцэ-рэктарам духоўнай семінарыі Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі.

У 2003 г. Ян Павел II прызначыў яго дапаможным біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі, а Папа Францішак 12 красавіка 2014 г.— біскупам Луцкім.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.