Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: «Служэнне іншым — гэта крыніца радасці»
Святы Айцец
31.05.2016 17:43

«Калі б мы навучыліся служыць і выходзіць насустрач іншым, наколькі б мог змяніцца свет», — заўважыў Папа Францішак 31 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі Пантыфік падкрэсліў, што служэнне і сустрэча з іншымі людзьмі — гэта крыніца радасці, якая напаўняе жыццё.

Каментуючы евангельскі ўрывак пра наведванне Альжбеты Марыяй (Лк 1,39-56), Папа адзначыў, што ў ім гаворыцца пра жаночую адвагу, здольнасць выходзіць насустрач іншым, працягваць руку, клапаціцца і асабліва ўмець радавацца. Бо менавіта радасць напаўняе сэрца і дорыць жыццю новы сэнс і напрамак. Пантыфік заўважыў, што смутак і сумныя твары не вяжуцца з хрысціянскай верай.

«Святы Айцец падкрэсліў, што Марыя, нягледзячы на цяжарнасць і небяспеку дарогі, без ваганняў паспяшыла да сваёй сваячкі Альжбеты, каб служыць ёй. Яна была мужнай дзяўчынай», — заўважыў Папа.

«Мужныя жанчыны ў Касцёле — як Марыя — гэта жанчыны, якія цягнуць на сабе сем’і, клапоцяцца пра выхаванне дзяцей, сустракаюцца з мноствам цяжкасцяў, пакут, апякуюцца хворымі», — заўважыў Папа Францішак і дадаў, што «служэнне — гэта хрысціянская рыса», якая павінна здзяйсняцца з радасцю.

Звяртаючы ўвагу на радасную сустрэчу Марыі і Альжбеты, Пантыфік заўважыў, што сустрэча — гэта «хрысціянскі знак». Чалавек, які называе сябе хрысціянінам, але аказваецца няздольным выйсці да іншых, на сустрэчу іншым, не да канца ім з’яўляецца», — сказаў Пантыфік.

Па словах Папы Францішка, праз служэнне бліжнім і сустрэчу з імі спаўняюцца словы Хрыста, Які абяцаў быць прысутным у іх.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.