Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак прыме ўдзел у двух экуменічных падзеях у Швецыі
Святы Айцец
02.06.2016 14:38

Сумесныя лютэранска-каталіцкія памятныя мерапрыемствы з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі пройдуць 31 кастрычніка ў двух шведскіх гарадах: Лундзе і Мальмё.

Аб гэтым гаворыцца ў апублікаваным 1 чэрвеня сумесным паведамленні Сусветнай лютэранскай федэрацыі і Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. У мерапрыемствах прыме ўдзел папа Францішак.

У лютэранскай катэдры Лунда Святы Айцец разам са старшынёй Сусветнай лютэранскай федэрацыі епіскапам Мунібам Юнанам і генеральным сакратаром гэтага аб’яднання, пастарам Марцінам Юнгам, узначаліць супольную малітву, складзеную на падставе тэкстаў дакументу «Ад канфлікту да адзінства».

Затым на стадыёне ў Мальмё пройдзе экуменічная сустрэча са сведчаннямі аб супольным служэнні католікаў і лютэран у свеце.

У яе межах будзе прадстаўлена супольная праца «Сусветнага служэння Сусветнай лютэранскай федэрацыі» (LWF World Service) і каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Caritas Internationalis» у сферы дапамогі бежанцам, спрыяння міру і абароны экалогіі. Чакаецца, што ў падзеі прымуць удзел каля 10 тыс. чалавек.
Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох заўважыў, што аддаючы «прыярыт пытанню Бога і хрыстацэнтрычнаму падыходу, лютэране і католікі змогуць узгадаць Рэфармацыю ў экуменічным духу», з глыбокай верай ва ўкрыжаванага і ўваскрослага Хрыста.

Афіцыйная праграма візіту Папы Францішка ў Швецыю будзе апублікавана пазней. Але ўжо зараз вядома, што ў яе будзе ўключана св. Імша для мясцовай каталіцкай супольнасці, якую Пантыфік узначаліць 1 лістапада.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.