Новы дакумент Папы Францішка: абарона непаўналетніх у Касцёле — заданне біскупаў |
Святы Айцец |
04.06.2016 14:45 |
Як вынікае з дакумента, біскупы, якія нядбайна ставяцца да высвятлення выпадкаў сексуальнага насілля над дзецьмі, будуць вызваляцца ад пасады. У дакуменце Папа адзначае, што сярод «сур’ёзных прычын», якія вядуць да вызвалення біскупа ад пасады, прысутнічае марудлівасць у ажыццяўленні паўнамоцтваў, у прыватнасці, як кажа дакумент «Sacramentorum Sanctitatis Tutela» Яна Паўла, у дачыненні да спраў, звязаных з сексуальным насіллем у адносінах да непаўналетніх і да дарослых з абмежаванымі магчымасцямі. |