Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа да місійных ініцыятыў: узрастайце ў евангельскім запале
Святы Айцец
06.06.2016 12:58

4 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі дырэктараў нацыянальных Папскіх місійных ініцыятыў. Нагодай да сустрэчы была сотая гадавіна заснавання ў 1916 г. гэтай ўстановы італьянскім святаром, благаслаўлёным Паўлам Манаю.

Звяртаючыся да прысутных, Святы Айцец адзначыў інтуіцыю заснавальніка супольнасці, які лічыў, што фармацыя і адукацыя адносна таямніцы Касцёла і яго місійнага паклікання датычыць усяго Божага народу.

Пантыфік звярнуў увагу, што місійная фармацыя біскупаў і святароў не абмяжоўвае дзейнасці Папскіх місійных ініцыятыў толькі да духавенства. Па словах Папы, неабходна, каб яны былі падтрыманы ў служэнні місійнасці Касцёла, агульнай усім: вернікам, пастырам, жанатым і кансэкраваным асобам, універсальнаму і мясцоваму Касцёлу.

Святы Айцец заклікаў дырэктараў Папскіх місійных ініцыятыў, каб у сваёй дзейнасці яны не абмяжоўваліся толькі эканамічнай дапамогай Касцёлу і шматлікім патрабуючым, але каб выконвалі сваю працу з вялікім запалам, уласцівым шматлікім мучанікам.

«Заклікаю вас служыць з вялікай любоўю Касцёлу, які, дзякуючы мучанікам, дае сведчанне таго, як Евангелле робіць нас удзельнікамі ў жыцці Бога і робіць гэта шляхам прыцягнення, а не празелітызму», — сказаў Папа.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.