Святы Айцец заахвоціў імкнуцца да «здаровага рэалізму» |
Святы Айцец |
09.06.2016 14:46 |
Папа заўважыў, што народ быў «крыху разгубленым», бо «тыя, хто вучыў закону, не былі паслядоўнымі» ў сваім жыццёвым сведчанні. Па словах Пантыфіка, Езус заклікае пераўзысці такое стаўленне і імкнуцца вышэй, нагадваючы пра запаведзь любові да Бога і бліжняга і падкрэсліваючы: «Кожны, хто гневаецца на брата свайго, падпадае пад суд». Гэты заклік, дадаў Папа, асабліва актуальны сёння, калі многія прызвычаіліся класіфікаваць людзей і авалодалі «крэатыўным лексіконам для абражання іншых». Гэта, як сказаў Святы Айцец, «грэх», «забойства», «аплявуха» для душы брата і яго годнасці. Па словах Пантыфіка, сведчанні вернікаў, святароў, біскупаў і Папы павінны быць паслядоўнымі, а іх учынкі — адпавядаць словам. У адваротным выпадку ўзнікае «скандал», які раніць Божы народ і перашкаджае яму расці і развівацца. Папа Францішак супрацьпаставіў «здаровы рэалізм» Хрыста строгасці і ідэалізму кніжнікаў і фарысеяў. «Вельмі часта нельга дасягнуць дасканаласці, але рабіце, прынамсі, што можаце — заключыце мір», — заклікаў Пантыфік і заахвоціў да вызвалення ад празмернай строгасці, якая перашкаджае прымірэнню з бліжнімі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |