Загінулі за веру: Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва 115 іспанскіх католікаў |
Святы Айцец |
15.06.2016 11:53 |
Падчас аўдыенцыі прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анжэло Амата прадставіў Папу Францішку дэкрэты адносна мучаніцтва для беатыфікацыі Слугі Божага Хасэ Альварэса Бенавідэса-і-дэ-ла Торэ і яго 114 паплечнікаў, якія былі забіты з нянавісці да каталіцкай веры паміж 1936 і 1938 гадамі. З 1936 па 1939 гады ў Іспаніі ішла грамадзянская вайна паміж лева-секулярнымі сіламі і прыхільнікамі нацыянальна-хрысціянскіх каштоўнасцяў. Вайна скончылася перамогай апошніх. Таксама Папа ўхваліў дэкрэты аб гераічнасці цнотаў Слуг Божых Антаніна Кірыла Стояна, арцыбіскупа Оламаўцкага (1851-1923), Вісентэ Гарыда Пастора, іспанскага святара і заснавальніка свецкай супольнасці Працаўніц Крыжа (1896-1975), Пабло Марыі Гузмана Фігуэра, мексіканскага святара і заснавальніка супольнасці Эўхарыстычных Місіянерак Найсвяцейшай Тройцы (1897-1967), манаха францішканіна Луіджы Ло Вэрдэ (1910-1932), манаха бэнэдыктынца Бэрнарда дэ Васкансэласа (1902-1932), с. Марыі Элізы Маліны, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Панны Марыі з Гары Кармэль (1869-1931), с. Марыі Гізар Бараган, заснавальніцы супольнасці Гвадэлупскіх Слуг Хрыста Святара (1899-1973). Zenit.org (АлГ) |