Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Хвалюючая сустрэча»: Miss Germany сустрэлася з Пантыфікам
Святы Айцец
16.06.2016 09:34

Лена Бродэр — «Miss Germany-2016» — сустрэлася ў Рыме са Святым Айцом у межах яго штотыднёвай агульнай аўдыенцыі. Самая прыгожая настаўніца рэлігіі ў Германіі перадала Пантыфіку першы экземпляр сваёй кнігі «Прыгожае ўва мне — з верай да поспеху».

Пры гэтым 26-гадовая прыгажуня абмянялася некалькімі словамі  з Папам Францішкам на плошчы св. Пятра. Паводле звестак арганізатараў конкурса прыгажосці, гэта адбылося ўпершыню за 89 гадоў правядзення конкурса, што Пантыфік прыняў «Miss Germany».

Хвалюючая сустрэча

Сустрэча са Святым Айцом вельмі ўсхвалявала, прызнаецца Бродэр. «Я сказала яму, што малюся за яго». Далей яна паведаміла Папу Францішку, што яе вучні і яна вельмі хацелі б, каб Пантыфік здзейсніў візіт у Германію. Асабліва ўразіла яе, што Папа Рымскі адкрыты на ўсіх людзей, перадусім на хворых, ён бярэ іх за руку і глядзіць ім у вочы. «Гэта прыклад для нас», — дадае дзяўчына.

Святы Айцец у мінулыя выхадныя закрануў тэму імкнення да выдатнай фігуры. «Свет не стане лепшы, калі ў ім будуць жыць толькі візуальна ідэальныя людзі», — сказаў Пантыфік падчас святой Імшы для людзей з абмежаваннямі на плошчы св. Пятра.

Лена Бродэр выкладае ў сярэдняй школе ў Хавінбэку пад Мюнстэрам каталіцкае вучэнне і заняткі па працы. У лютым 2016 г. яе выбралі новай «Miss Germany». 21 чэрвеня ў продажы з’явіцца кніга прыгажуні, пілотны экземпляр якой на плошчы св. Пятра для Пантыфіка быў перададзены ў суправаджэнні біскупа Трырскага Стэфана Акермана.

І. Лапато паводле domradio.de
фота Osservatore Romano / Handout (dpa) і Herderverlag


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.