Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыняў Шымона Перэса
Святы Айцец
20.06.2016 16:36

20 чэрвеня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі былога Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса. Палітык прыбыў у Ватыкан, каб «абмеркаваць праблемы міжнароднага тэрарызму і кровапраліцця ў імя рэлігіі, а таксама спосабаў устанаўлення міру на Блізкім Усходзе», гаворыцца ў паведамленні канцэлярыі былога кіраўніка ізраільскай дзяржавы.

Мінулы раз Папа Францішак і Перэс сустракаліся ў Ватыкане 8 чэрвеня 2014 г. з нагоды малітвы за мір у Святой Зямлі і ў свеце, якая праводзілася ў Ватыканскіх садах. У ёй таксама ўдзельнічалі Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас і Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І.

Шымону Перэсу 92 гады. Ён з’яўляецца найстарэйшым ізраільскім палітыкам. Прэзідэнцкі пост ён заўмаў з 2007 г. па 2014 г. Яго палітычная кар’ера доўжылася больш за 70 гадоў. Нягледзячы на сталы ўзрост, ён працягвае актыўна займацца грамадскай дзейнасцю.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.