| Канферэнцыя, прысвечаная абароне непаўналетніх, праходзіць у Ватыкане |
| Святы Айцец |
| 21.06.2016 10:51 |
|
Мэта сустрэчы заключаецца ў распрацоўцы мер прадухілення магчымых сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх у касцёльных структурах. Акрамя таго, удзельнікі падзеі будуць дыскутаваць аб ролі Касцёла ў прадухіленні сексуальных злоўжыванняў у школах. У запрашэнні на форум англійскі кардынал Вінсэнт Нікалс падкрэсліў, што абарона дзяцей, моладзі і дарослых, якія могуць быць падвергнуты злоўжыванням, з’яўляецца ключавым элементам дзейнасці канферэнцыі, прыярытэтам Папы Францішка і пашыраецца на ўсіх членаў Касцёла. У міжнароднай падзеі прымаюць удзел прадстаўнікі Англіі, Уэльса, Шатландыі, Аўстраліі, Ірландыі, Кеніі, Мальты, Новай Зеландыі, Папуа Новай Гвінеі і Польшчы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |


20-23 чэрвеня ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце праходзіць штогадовая канферэнцыя прадстаўнікоў епіскапатаў з англамоўных краін, прысвечаная абароне непаўналетніх у Касцёле.Ініцыятарамі правядзення форума з’яўляюцца біскупскія Канферэнцыі Англіі і Уэльса, Кеніі, а таксама «Цэнтр абароны дзяцей» Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта.
для друку
Ватыканскае радыё