| У летні перыяд Пантыфік не будзе цэлебраваць ранішнія святыя Імшы ў капліцы Дома св. Марты |
| Святы Айцец |
| 22.06.2016 11:33 |
|
Апошняя перад летнімі канікуламі Эўхарыстыя прайшла тут раніцай 20 чэрвеня. Правядзенне святых Імшаў будзе адноўлена 8 верасня. Ранішняя літургія, якую Папа Рымскі амаль штодзённа цэлебруе ў прысутнасці невялікай групы вернікаў, стала адным з новаўвядзенняў яго пантыфікату. Падчас яе Святы Айцец як пробашч звяртаецца да прысутных са сваёй гаміліяй, падрыхтоўкай якой займаецца пры першых промнях сонца, пасля малітвы і чытання літургічных тэкстаў. Запрошаныя на Эўхарыстыю асобы прыбываюць згодна са спецыяльным графікам, групамі па 40-50 чалавек. Напачатку пантыфікату гэта былі супрацоўнікі ватыканскіх структур, а затым вернікі з рымскіх парафій, бо Папа Францішак з’яўляецца таксама біскупам Рыма. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |


На працягу летніх месяцаў Папа Францішак не будзе цэлебраваць традыцыйныя ранішнія св. Імшы з вернікамі ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты — месцы, ў якім пражывае.
для друку
Ватыканскае радыё