Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец завяршыў візіт у Арменію |
Святы Айцец |
26.06.2016 23:52 |
У другой палове дня 26 чэрвеня Папа Францішак прыбыў у манастыр Хор Вірап, які знаходзіцца каля мяжы з Турцыяй, ля падножжа гары Арарат. Паводле традыцыі, у гэтым манастыры на працягу 13 гадоў утрымліваўся ў няволі св. Грыгорый Асветнік – першы Каталікос усіх армян. Папу Францішка і Гарэгіна ІІ прывітаў кіраўнік манастыра. Тут адбылася малітва: Святы Айцец маліўся на італьянскай мове, а Каталікос на армянскай. Пасля малітвы Пантыфік і Вярхоўны Патрыярх выпусцілі пару галубоў з прыступкаў манастыра. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.