Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пантыфік сустрэўся з бацькамі знойдзенага мёртвым студэнта з ЗША |
Святы Айцец
|
06.07.2016 14:26 |
Меркаванае забойства студэнта з ЗША ў Рыме глыбока кранула Папу Францішка. 6 ліпеня Пантыфік сустрэўся з бацькамі 19-гадовага Бо Саламона, які два дні таму быў знойдзены мёртвым у рацэ Тыбр.
Такім чынам Папа хацеў выказаць сям’і сваё спачуванне і запэўніць у малітве, паведаміў кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду а. Фэдэрыко Ламбардзі.
Следчыя мяркуюць, што малады чалавек стаў ахвярай злачынства. Ён паступіў на летнія курсы ў амерыканскі прыватны Універсітэт імя Джона Кабота ў Рыме. У першы вечар пасля прыбыцця хлопец знік. Гэта было ў мінулы чацвер. У панядзелак яго цела было знойдзена на беразе недалёка ад аднаго з мастоў праз Тыбр, у пяці кіламетрах ад універсітэта ўніз па цячэнню ракі.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.