Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новыя святыя і благаслаўлёныя з’явяцца ў Касцёле
Святы Айцец
08.07.2016 16:46

8 ліпеня на сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб зацвярджэнні цуду, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў.

У першым выпадку гаворка ідзе пра прызнанне цуду праз заступніцтва кс. Луіса Антоніо Роса Армьерэса, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр святога Анёла Ахоўніка, які жыў у ХІХ ст.

Таксама Пантыфік ухваліў дэкрэты аб прызнанні мучаніцкай смерці айца Антоніо Арыбаса Оцігуэлы і шасці яго паплечнікаў з Кангрэгацыі місіянераў Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якія загінулі за веру ў 1936 г. падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, і свецкага верніка з Італіі Ёзэфа Майр-Нусэра, які адмовіўся прысягаць нацыстам, калі быў прызваны ў войска і прысуджаны да смерці ў канцэнтрацыйным лагеры Дахау. Ён памёр на шляху ў лагер у 1945 г. ад жорсткага абыходжання, голаду і смагі.

Шэсць дэкрэтаў, у якіх прызнаецца гераічнасць цнотаў, датычаць амерыканскага біскупа Альфонса Галегаса, іспанскага святара Рафаэля Санчэса Гарсіі, свецкага верніка з Іспаніі Андрэса Гарсіі Акоста, італьянскіх манахаў Джузэпэ Маркэці і Джакама Вале і італьянскай манахіні Марыі Піі ад Крыжа.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.