Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік здзейсніў перастаноўкі ў судовых структурах Апостальскай Сталіцы
Святы Айцец
16.07.2016 22:26

Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Франса Даніэлса з пасады сакратара Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры па прычыне дасягнення пенсійнага ўзросту і прызначыў на яго месца біскупа Джузэпэ Шака, які да гэтага часу быў дапаможным сакратаром гэтай дыкастэрыі.

Трэба нагадаць, што ў 2014 г. змяніўся прэфект Апостальскай Сігнатуры. На месца кардынала Рэйманда Лео Бёрка Папа прызначыў былога сакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі кардынала Дамініка Мамбэрці.

Найвышэйшы Трыбунал Апостальскай Сігнатуры (лац. Supremum Tribunal Signaturae Apostolicae) — вышэйшы суд у сістэме судаводства Каталіцкага Касцёла. Яго праца праводзіцца па трох секцыях: судовай, адміністрацыйнай вытворчасці і кіравання ўсёй сістэмай касцёльнага правасуддзя. Трыбунал выступае ў якасці вышэйшай судовай інстанцыі, разглядаючы пытанні аб несапраўднасці прысудаў аб прыняцці спраў да паўторнага разгляду пры адкрыцці новых абставінаў, канфліктах паўнамоцтваў паміж судамі, разглядае пратэсты супраць адміністрацыйных касцёльных актаў, уключаючы рашэнні па адміністрацыйных справах, перададзеных на яе разгляд Папам або падраздзяленнямі Рымскай курыі, забяспечвае належнае здзяйсненне правасуддзя ва ўсім Касцёле.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.