Папа выказаў блізкасць французскаму народу ў сувязі з тэрактам у Ніцы |
Святы Айцец |
17.07.2016 21:57 |
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» 17 ліпеня Папа Францішак запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту, які нядаўна адбыўся ў Ніцы (Францыя). «У нашых сэрцах жывым застаецца боль з-за гвалту, які ў мінулы чацвер вечарам пазбавіў жыцця шматлікіх нявінных людзей, нават многіх дзяцей. Я побач з кожнай сям’ёй і ўсёй французскай нацыяй у жалобе. Няхай Бог, добры Айцец прыме ўсе ахвяры ў сваім супакоі і падтрымае параненых, а таксама дасць суцяшэнне ўсіх іх родным. Няхай Ён разбурыць планы тэрору і смерці, каб ніводзін чалавек не адважыўся больш на праліццё крыві свайго брата. Я па-бацькоўску і братэрску абдымаю ўсіх жыхароў Ніцы і ўвесь французскі народ. А зараз усе разам, калі ласка, памолімся за ахвяраў гэтага гвалту і за іх сем'і. Перш памолімся ў маўчанні», — сказаў Пантыфік. |