Святы Айцец да моладзі: «Бог не расчаруе нікога» |
Святы Айцец |
18.07.2016 17:45 |
«Дарагія маладыя людзі, я ведаю, што ў вашых сэрцах ёсць нешта, што робіць вас неспакойнымі, паколькі юнак, які не адчувае неспакою, — гэта ўжо стары», — сказаў Папа Францішак у сваім відэазвароце на іспанскай мове. «Але што вас турбуе?» — запытаўся Святы Айцец, адрасуючы гэтае пытанне кожнаму маладому чалавеку. Па словах Пантыфіка, удзел у вашынгтонскім форуме — гэта нагода і магчымасць сустрэць Хрыста, які можа адказаць на неспакой кожнага сэрца. «І будзьце ўпэўнены, я абяцаю, вы не адчуеце сябе засмучанымі. Бог не расчаруе нікога, — сказаў Святы Айцец і дадаў: — Езус чакае цябе, гэта Ён пасадзіў у тваім сэрцы насенне неспакою». «Наперад! Табе няма чаго губляць. Паспрабуй!» — заклікаў Папа Францішак маладых амерыканцаў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |