Папа Францішак стварыў камісію па вывучэнні пытання дыяканату жанчын |
Святы Айцец |
02.08.2016 14:51 |
Як сказана ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 2 жніўня Залай Друку Апостальскай Сталіцы, такое рашэнне Пантыфік прыняў пасля доўгай малітвы і разважання. У склад новай Камісіі ўвайшлі 13 чалавек, шэсць з якіх — жанчыны. Вывучыць важнае і складанае пытанне жаночага дыяканату Папа даверыў святарам, кансэкраваным асобам, тэолагам, рэктарам вышэйшых навучальных устаноў і ўніверсітэцкім выкладчыкам з Іспаніі, Італіі, Германіі, Аўстрыі і ЗША. Узначаліў Камісію арцыбіскуп Луіс Франсіско Ладарыё Ферэр, сакратар Кангрэгацыі Веравучэння. |