Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пантыфік прызначыў новага Апостальскага адміністратара ў Кыргызстане |
Святы Айцец
|
02.08.2016 16:34 |
31 ліпеня Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага адміністратара «ad nutum Sanctae Sedis» для Апостальскай адміністратуры ў Кыргызстане. Ім стаў езуіт айцец Янэз Міхельчыч, суперыёр рэзідэнцыі Таварыства Езуса ў Бішкеку.
Святар змяніў на гэтай пасадзе біскупа Мікалая Месмера, памерлага 18 ліпеня.
Айцец Янэз Міхельчыч родам са Славеніі. Працуе ў Бішкеку з 1992 г., дзе выкладае замежныя мовы ў дзяржаўным універсітэце. З 2001 г. кіруе мясцовай супольнасцю езуітаў.
Адзіным каталіцкім храмам у Кіргізіі з’яўляецца касцёл св. Міхала Арханёла, пабудаваны ў 1969 г. мясцовай супольнасцю немцаў, якія эмігрыравалі ў Цэнтральную Азію пасля загаду Сталіна выслаць іх з Паволжа разам з палякамі, літоўцамі і карэйцамі.
У Кіргізіі шмат гадоў працуюць айцы з Таварыства Езуса. Мясцовая Апостальская адміністратура, заснаваная 18 сакавіка 2006 г. Бэнэдыктам XVI, ахоплівае ўсю тэрыторыю Кіргізскай Рэспублікі і складаецца з трох парафій са звязанымі з імі 20 капліцамі.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.