| Пантыфік звярнуўся да ўдзельнікаў, гледачоў і гаспадароў Алімпійскіх гульняў |
| Святы Айцец |
| 03.08.2016 15:36 |
|
«У свеце, які прагне міру, цярпімасці і згоды, жадаю, каб дух Алімпійскіх гульняў натхніў усіх, удзельнікаў і гледачоў, весці “добрую барацьбу” і супольна “скончыць бег” (пар. 2 Цім 4, 7-8), прагнучы атрымаць ва ўзнагароду не медаль, але штосьці больш каштоўнае: стварэнне цывілізацыі, у якой пануе салідарнасць, заснаваная на прызнанні таго, што ўсе мы з’яўляемся часткай адной чалавечай сям’і, незалежна ад культурных адметнасцяў, колеру скуры і рэлігіі», — сказаў Папа. |


З адмысловым заклікам Папа Францішак звярнуўся падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 жніўня. Сёлетнія Летнія Алімпійскія гульні пройдуць 5-21 жніўня ў Рыа-дэ-Жанейра.
для друку
Ватыканскае радыё