Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Святы Айцец прызначыў новага Апостальскага Нунцыя ў Польшчы |
Святы Айцец
|
06.08.2016 19:01 |
6 жніўня Папа Францішак прызначыў Апостальскім Нунцыем у Польшчы арцыбіскупа Сальваторэ Пенакіа, да гэтага Апостальскага Нунцыя ў Індыі і Непале.
Новы прадстаўнік Пантыфіка ў Польскай Рэспубліцы нарадзіўся ў 1952 г. у Марана-дзі-Наполі (Італія). У 1976 г. пачаў падрыхтоўку да дыпламатычнай службы ў Папскай касцёльнай акадэміі. У 1998 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім Нунцыем у Руандзе і надаў яму годнасць арцыбіскупа.
Праз пяць гадоў іерарх стаў дыпламатычным прадстаўніком Святога Айца ў Тайландзе, Сінгапуры, Камбоджы, Лаосе, Бірме, Малайзіі і Брунеі, а ў 2010 г. — Апостальскім Нунцыем у Індыі і Непале.
Арцыбіскуп Пенакіа замяніў на пасадзе Апостальскага Нунцыя ў Польшчы арцыбіскупа Чэлесціно Мільёрэ, які 28 мая быў прызначаны прадстаўніком Папы ў Расійскай Федэрацыі.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.