Папа: Непрымальна, што няўзброеныя людзі — асабліва дзеці — павінны плаціць за войны |
Святы Айцец
|
07.08.2016 23:54 |
Мірныя жыхары і асабліва дзеці не павінны станавіцца галоўнымі ахвярамі канфліктаў, нагадаў Папа Францішак. З адмысловым заклікам Пантыфік звярнуўся 7 жніўня пасля малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
«На жаль, з Сірыі працягваюць прыходзіць навіны пра ахвяр вайны сярод мірнага насельніцтва, асабліва ў Алепа. Непрымальна, што многія няўзброеныя людзі – асабліва дзеці – павінны расплачвацца за канфлікт, за закрытасць сэрцаў і адсутнасць жадання міру сярод маючых уладу. З малітвай і салідарнасцю будзем блізкімі да сірыйскіх братоў і сясцёр і даверым іх матчынай абароне Панны Марыі», — сказаў Папа.
На працягу апошняга тыдня актывізавалі баявыя дзеянні на ўсходзе Алепа ў сувязі з прарывам сірыйскімі паўстанцамі блакады, устаноўленай урадавымі войскамі. Паводле Сірыйскага цэнтра маніторынга за захаваннем правоў чалавека, у выніку баёў загінулі каля 700 чалавек, у тым ліку мірныя жыхары.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|