Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа выказаў спачуванні з нагоды тэракту ў пакістанскай бальніцы |
Святы Айцец
|
09.08.2016 17:52 |
Папа Францішак быў «глыбока засмучаны», даведаўшыся пра гібель людзей пасля нападу на бальніцу ў пакістанскім горадзе Квета.
Пантыфік перадае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, уладам і ўсяму народу, а таксама запэўнівае ў сваіх малітвах за многіх ахвяр «гэтага бессэнсоўнага і жорсткага акту насілля», гаворыцца ў тэлеграме за подпісам Дзяржсакратара Папы кардынала П’етро Параліна. Для ўсіх, хто смуткуе і хто пацярпеў ад гэтай трагедыі, Пантыфік просіць боскія дары суцяшэння і сілы.
У выніку выбуху, які прагрымеў раніцай 8 жніўня ў аддзяленні рэанімацыі бальніцы найбуйнейшага горада і сталіцы пакістанскай правінцыі Белуджыстан, загінулі па меншай меры 97 чалавек. Ён здарыўся, калі ў медыцынскай установе знаходзілася група юрыстаў і мясцовыя журналісты, якія прыбылі на паніхіду па старшыні асацыяцыі адвакатаў Белуджыстана Білана Анвара Казі. Загінулі некаторыя асобы з гэтай групы, а таксама тыя, хто наведваў сваіх блізкіх, медыкі і праваахоўнікі.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.