Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік моліцца за ахвяр масавага забойства ў Конга
Святы Айцец
15.08.2016 21:22

«Мае думкі скіраваны да людзей Паўночнай Ківу ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, у апошні час пацярпелых ад новых пагромаў, якія адбываюцца пры бессаромным маўчанні, без прыцягнення нашай увагі. На жаль, яны ўдараюць у шматлікіх нявінных людзей, якія не маюць ніякага ўплыву на сусветную грамадскую думку. Няхай Марыя падтрымае ўсіх, хто мае спачуванне, разуменне і імкненне да міру і гармоніі!» — сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» ў Ватыкане 15 жніўня.

«Каралеве супакою, якую мы сузіраем сёння ў нябеснай славе, я хачу даверыць яшчэ раз трывогі і смутак народаў многіх частак свету, якія з’яўляюцца нявіннымі ахвярамі пастаянных канфліктаў», — дадаў Пантыфік.

Па даных інфармацыйных агенцтваў, не менш за 45 чалавек загінулі ў выніку масавага забойства ў ноч з суботы на нядзелю ў горадзе Бені на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, паведаміў мэр горада Ньёньі Бванакава. Прэзідэнт краіны Жозэф Кабіла, які ў дадзены момант знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Ківу, заявіў, што масавае забойства з’яўляецца «чыстым тэрарызмам».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.