Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа выказаў салідарнасць насельніцтву Партугаліі
Святы Айцец
16.08.2016 14:52

Папа Францішак накіраваў словы падтрымкі і салідарнасці насельніцтву Партугаліі ў сувязі з пажарамі, якія бушуюць на тэрыторыі амаль усёй краіны.

У паведамленні на імя біскупа Фуншал Антоніо Карыльё гаворыцца, што Пантыфік «yзрушаны сумнай весткай аб страшных пажарах, якія бушуюць на востраве Мадэйра», і выказвае «спачуванні і ўдзел у болю» ўсіх тых, хто пацярпеў ад катастрофы. Папа выказаў таксама «салідарнасць і духоўную блізкасць» людзям, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы, запэўніў у малітве за хуткае выздараўленне параненых і пажадаў «мужнасці і суцяшэння ў хрысціянскай надзеі» ўсім ахвярам трагедыі. Пантыфік падзякаваў тым, хто змагаецца з полымем.

У Партугаліі лясныя пажары набываюць катастрафічныя маштабы. Полымя літаральна сцірае з твару зямлі эўкаліптавыя лясы, знішчае вёскі. Сотні жыхароў ужо пакінулі свае дамы, але новыя ачагі ўспыхваюць амаль на ўсёй тэрыторыі краіны. У Партугаліі кажуць пра катастрофу нацыянальнага маштабу. Агнём ахоплены велізарныя тэрыторыі практычна па ўсёй краіне. Толькі за выходныя былі зафіксаваны амаль дзве тысячы новых ачагоў узгарання, сотні не атрымоўваецца пагасіць да гэтага часу.

Цяжкая сітуацыя складваецца на востраве Мадэйра і ў яго адміністрацыйным цэнтры Фуншал. Лясныя пажары знішчылі 160 дамоў. Мясцовыя ўлады паведамілі, што ў цяперашні час больш за 100 чалавек маюць патрэбу ў новым жыллі. Гэты лік яшчэ не канчатковы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.