Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік заклікаў моладзь спрыяць міру і братэрству паміж людзьмі
Святы Айцец
16.08.2016 15:52

З нагоды міжнароднай сустрэчы «Міжземнамор’е — мора мастоў» Папа Францішак пажадаў яе маладым удзельнікам з розных краін быць стваральнікамі «культуры гасціннасці і салідарнасці», спрыяць міру і братэрству паміж людзьмі.

У лісце за подпісам Дзяржсакратара Папы кардынала П’етро Параліна гучыць заклік Пантыфіка да маладых людзей успрымаць «прысутнасць многіх братоў і сясцёр мігрантаў» як магчымасць «сустрэчы і дыялогу паміж культурамі і рэлігіямі» і «шанец прапаведаваць Евангелле міласэрнасці».

Сустрэча праходзіць у Санта-Марыя-дзі-Леука (Італія), яе мэта — імкненне да аднаўлення статусу Міжземнамор’я як месца міру, навядзення мастоў і салідарнасці. Гэта асабліва актуальна ў абліччы новых палітычных сцэнарыяў, праблем і канфліктаў у рэгіёне, падкрэслілі арганізатары. Каля 150 маладых людзей у гэтыя дні змогуць сустрэцца і абмеркаваць гарачыя пытанні штодзённасці, каб затым адправіцца з гэтым «багажом» ведаў і досведу ў свае краіны.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.