Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец адрэагаваў на тэракт у Турцыі
Святы Айцец
21.08.2016 23:37

21 жніўня пасля малітвы «Анёл Панскі» ў Ватыкане Папа Францішак звярнуўся да вернікаў у сувязі з тэрарыстычным актам, які адбыўся на поўдні Турцыі.

«Да мяне дайшла сумная навіна пра крывавы напад, які ўчора ўдарыў па ўмілаванай Турцыі. Памолімся за ахвяр, за тых, хто загінуў і атрымаў раненні, і папросім аб дары спакою для ўсіх», — сказаў Папа.

Пасля свайго звароту Пантыфік памаліўся ў цішыні, а затым разам з прысутнымі на плошчы св. Пятра пілігрымамі.

Тэракт быў здзейснены вечарам 20 жніўня ў паўднёватурэцкім горадзе Газіянтэп недалёка ад мяжы з Сірыяй падчас святкавання вяселля. Паводле паведамленняў СМІ, у выніку выбуху, які ўчыніў тэрарыст-смяротнік, загінулі па меншай меры 50 чалавек і каля 100 атрымалі раненні.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.