Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Святы Айцец заклікаў да міру ва Украіне | 
	| Святы Айцец | 
	| 25.08.2016 14:18 | 
|  Падчас агульнай аўдыенцыі на ватыканскай плошчы св. Пятра 24 жніўня Папа Францішак скіраваў заклік з нагоды Дня незалежнасці Украіны, запэўніўшы яе народ у сваёй малітве.
 «На працягу апошніх тыдняў міжнародныя назіральнікі выказалі заклапочанасць пагаршэннем сітуацыі ва ўсходняй Украіне. Сёння, калі гэтая ўмілаваная краіна святкуе сваё нацыянальнае свята, якое сёлета супадае з 25-годдзем незалежнасці, запэўніваю ў маёй малітве за мір і паўтараю свой заклік да ўсіх задзейнічаных бакоў і міжнародных устаноў, каб умацавалі ініцыятывы на карысць пераадолення канфлікту, вызвалення палонных і належнага адказу на надзвычайную гуманітарную сітуацыю», — сказаў Папа.
 Аб аднаўленні баявых дзеянняў ва ўходняй частцы Украіны казаў і Апостальскі Нунцый у гэтай краіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Ватыканскі дыпламат звяртаў увагу на павелічэнне колькасці смяротных ахвяр і драматычныя наступствы трываючай вайны для мірнага насельніцтва.
 
 Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.