Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Марка Цукерберга
Святы Айцец
29.08.2016 17:39

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка і генеральнага дырэктара сацыяльнай сеткі «Facebook» Марка Цукерберга. Сустрэча прайшла 29 жніўня ў Апостальскім палацы.

Амерыканскага праграміста і прадпрымальніка суправаджала жонка Прысцыла Чан. «Падчас сустрэчы абмяркоўвалася, як выкарыстоўваць камунікатыўныя тэхналогіі для змякчэння вастрыні праблемы беднасці, спрыяння культуры сустрэчы і распаўсюджвання паслання надзеі, асабліва сярод самых абдзеленых», — паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

Святы Айцец не ў першы раз сустракаецца з прадстаўнікамі сусветнай інтэрнэт-індустрыі. У студзені 2016 г. Папа прыняў на аўдыенцыі кіраўніка амерыканскай карпарацыі «Google» Эрыка Шміта, а праз тыдзень кіраўніка «Apple» Цімаці Кука. 26 лютага Ватыкан наведаў заснавальнік «Instagram» Кевін Сістром.

Пасля з’яўленння профілю Папы Францішка ў гэтай сацыяльнай сетцы Марк Цукерберг напісаў у «Facebook»: «Папа Францішак, вітаю ў “Instagram”! Незалежна ад практыкаванай рэлігіі, нас усіх натхняе пакора і спачуванне Папы Францішка».

Ён запэўніў, што будзе сачыць за профілем Пантыфіка і за яго «сталым абменам пасланнем міласэрнасці, роўнасці і справядлівасці ў свеце». Трэба адзначыць, што ў красавіку 2012 г. кампанія «Facebook» набыла «Instagram».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.