Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI распавёў пра сваіх любімых святых |
Святы Айцец |
30.08.2016 15:19 |
Бэнэдыкт XVI расказаў, што ў сваім жыцці «амаль вымушаны быў аддаць сябе ў рукі Бога, даверыцца Езусу, з якім адчуваю ўсё больш блізкае сяброўства». Таксама Папа сказаў пра вялікую падтрымку з боку Божай Маці, асабліва падчас чытання Ружанца і візітаў у марыйныя санктуарыі. Сваімі настаўнікамі ў справе Святога Духа Бэнэдыкт XVI назваў святога Аўгустына і святога Банавентуру. Таксама Пантыфік на пенсіі назваў дарагімі для сябе святога Бэнэдыкта, у гонар якога абраў імя на Святым Пасадзе, і святога Францішка Асізкага, які «першым адчуў, што сусвет — люстэрка стваральнай любові Бога, ад якога мы пайшлі і да якога мы ідзём». Сatholicnewsagency.com (АлГ) |