Папа заклікаў маліцца за місіянераў, якія загінулі або падвергліся насіллю |
Святы Айцец |
04.09.2016 21:16 |
Перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане 4 верасня, на заканчэнне ўрачыстай Эўхарыстыі, падчас якой была кананізавана Маці Тэрэза з Калькуты, Святы Айцец заклікаў вернікаў маліцца за каталіцкіх місіянераў, якія загінулі або падвергліся насіллю падчас свайго служэння ў розных частках свету. «У гэты момант хачу ўзгадаць усіх, хто загінуў, служачы братам у складаных і небяспечных кантэкстах. Асаблівым чынам я думаю пра шматлікіх манахінь, якія дораць сваё жыццё, не пакідаючы для сябе нічога», — сказаў Папа Францішак. (AG) |