Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак заклікаў да салідарнасці з хворымі на Альцгеймера
Святы Айцец
21.09.2016 16:01

21 верасня, у Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра хваробу Альцгеймера, на заканчэнне аўдыенцыі Святы Айцец Францішак заклікаў агарнуць любоўю і клопатам людзей з такой хваробай і апекавацца імі.

«Сёння адзначаецца XXIII Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра хваробу Альцгеймера, тэма якога — “Памятай пра мяне”. Заахвочваю ўсіх прысутных памятаць з клапатлівасцю Марыі і чуласцю Езуса Міласэрнага пра тых, хто церпіць з прычыны гэтай хваробы, і пра іх сем’і, каб яны адчулі нашу блізкасць. Молімся таксама за асобаў, якія знаходзяцца побач з хворымі і здольныя разумець іх патрэбы, нават самыя незаўважныя, бо бачаць іх вачыма, поўнымі любові», — адзначыў Пантыфік.

Хвароба Альцгеймера — захворванне, пры якім пэўныя сістэмы клетак мозгу (нейронаў) нібы адміраюць, што вядзе да развіцця старэчай або сенільнай дэменцыі. Хвароба Альцгеймера з’яўляецца найбольш частай прычынай дэменцыі, якая развіваецца ў пажылым узросце. Першыя сімптомы могуць з’явіцца ўжо пасля 40 гадоў, а пасля 70 гадоў частата захворвання дасягае 30%.

Паводле КАІ
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.