Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік заклікаў да абароны мірных жыхароў Алепа
Святы Айцец
28.09.2016 14:51

Папа Францішак выказаў духоўную блізкасць насельніцтву сірыйскага горада Алепа і заклікаў прыкласці ўсе сілы для абароны мірных жыхароў. З гэтым заклікам Пантыфік звярнуўся на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 верасня.

«Да мяне працягваюць даходзіць драматычныя навіны аб лёсе насельніцтва Алепа, з якім я адчуваю сябе паяднаным у яго пакутах праз малітву і духоўную блізкасць. Выказваючы глыбокі боль і заклапочанасць тым, што адбываецца ў гэтым спакутаваным горадзе, дзе гінуць дзеці, старыя, хворыя, моладзь, усе, зноў заклікаю прыкласці ўсе сілы для абароны мірнага насельніцтва, у якасці безумоўнага і тэрміновага абавязку. Звяртаюся да сумлення ўсіх адказных за бамбардзіроўкі, якія павінны будуць даць справаздачу перад Богам», — сказаў Пантыфік.

Алепа — другі па значэнні і першы па колькасці насельніцтва горад у Сірыі. Баі тут працягваюцца з 2012 г., у апошнія час яны сталі нашмат больш інтэнсіўнымі ў сувязі з наступленнем сірыйскай арміі. Пры гэтым горад падвяргаецца масіраваным ударам авіяцыі, у выніку якіх ужо загінула некалькі соцень мірных жыхароў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.