| Папа Францішак занепакоены працяглай напружанасцю на Карэйскім паўвостраве |
| Святы Айцец |
| 29.09.2016 11:40 |
|
Кіраўнік Залы Друку адзначыў, што ватыканская пазіцыя па гэтай праблеме будзе прадстаўлена ў ходзе сесіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі ў Вене. Сітуацыя на Карэйскім паўвостраве ўжо некалькі тыдняў знаходзіцца ў стане абвастрэння. Поўдзень і Поўнач Карэі абменьваюцца пагрозлівымі заявамі, абяцаючы адзін аднаму «бязлітасныя ўдары» і «шматразовую адплату». Паўночная Карэя 9 верасня паведаміла аб паспяховым правядзенні чарговага ядзернага выпрабавання, самага буйнога ў гісторыі КНДР, а таксама пра тое, што валодае ядзернымі боегалоўкамі. |


Святы Айцец і Апостальская Сталіца занепакоены працяглай напружанасцю на Карэйскім паўвостраве, выкліканай ядзернымі эксперыментамі, якія праводзяцца Паўночнай Карэяй, заявіў 27 верасня афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Грэг Бёрк.
для друку
Ватыканскае радыё