У межах візіту ў Грузію Пантыфік памаліўся аб міры на Блізкім Усходзе |
Святы Айцец |
30.09.2016 23:16 |
Малітвай за хрысціян Блізкага Усходу разам з супольнасцю Халдэйскай Каталіцкай Царквы Папа Францішак завяршыў першы дзень свайго падарожжа ў Грузію. Малітва прайшла вечарам 30 верасня ў тбіліскай халдэйскай царкве св. Сымона Персідскага. Тут Пантыфіка прывітаў Патрыярх Вавілоніі арцыбіскуп Луіс Рафаэль І Сако, які прыбыў з Багдада разам з некаторымі іншымі іерархамі — удзельнікамі Сінода Халдэйскай Каталіцкай Царквы. У малітве прынялі ўдзел каля 300 чалавек, сярод якіх былі як мясцовыя вернікі, так і хрысціяне з Ірака і Сірыі. (AG) |